Monday, December 16, 2013

альбом...трошкі настальжы

святы у нашай вялікай сям'і працягваюцца:) і гэта файна.. неверагоднае пачуцце знаходзіцца ў коле родных, блізкіх, адчуваць іх цеплыню і любоў..

гэтым разам адзначалі юбілей дзядзькі. ну і ўжо традыцыйна да асноўнага падарунка робіцца дадатковы :) гэтым разам у выглядзе альбома.. такі трошкі настальгічны атрымаўся, такія старонкі памяці...

памер 21х25, пераплет, мяккая вокладка з ільну.

амаль не змяніўся :)
мае любыя :))

Sunday, December 8, 2013

і нататнікі

нешта няма чаго пра іх пісаць... проста цепленькія і утульныя дзевачкаввыя нататнікі :)


Мінік зімовы

З навагодняй паперы ад First edition paper зрабіўся мінік зімовы.. для нечыіх вяселых святочных здымкаў :)))
памер 16х16, вокладка лен, мяккая і цеплая, 5 разваротаў

Шчэ навагоднія...

Вось трыа такіх спакойных атрымалася...
адна з вершам Арцема Кавалеўскага, люблю вельмі ягоныя вершы з "Мой сябра анелак":

а шчэ вот працяг бел-чырвона белых навагодгіх паштовак

Sunday, November 24, 2013

такое вот кіно...

замовіў сябра нататнік.. у падарунак дзяўчыне, якая працуе ў кіно і любіць сноўборд.. неяк з кіно прасцей апынулася знайсці асацыяцыю ))))

такі вот натанік з Чапліным))

Sunday, November 10, 2013

Бел-чырвона-белы Новы год

Цім Хольц дакладна свой у доску хлопец! калі убачыла ягоную бел-чырвона-белую навагоднюю паперу, так і падумала))) ну і паштоўкі ў галаве адразу чык, і склаліся)))

вот яны, мае ідэалагічна правільныя аштовачкі)))

і па-асобку

Sunday, October 6, 2013

працягваем :)

працягваю навагодні настрой :) гэта мабыць халоднае надвор'е так уплывае, што думкі ўжо недзе ў зіме, у снягах, і пад навагодняй ялінкай :)

паштоўка з на днях набытай паперы Scrapbbery's "Рэтра", плюс карункі, гузікі і папяровы скотч таго ж вытворцы..

паўдзельнічаю ў заданні блога Scrapbbery's якраз такі на тэматыку "Рэтра"

навагодняя - ліфцінг

У блогу Srap Lifting чарговае заданне - ліфцінг паштоўкі таленавітай Эль-Кі.
У мяне руліць Новы год :)
а вось арыгінал, вельмі цеплы і экалагічны. i блог:)

Saturday, October 5, 2013

чарговая серыя.. птушыная

зрабілася чарговая серыя малютак вышывальных...гэтым разам птушыная..

Sunday, September 22, 2013

Салодкага Дня Народзінаў!

Падсела я на заданні ад Special Days Cards, ох, дакладна падсела :)) вот і па чарговым заданні, дзе абавязкова павінна быць выкарыстана калька, зрабілася аштоўка... Дзеньнародзінная з калькавым фонам ад Heyda і вершам маей любай Марыйкі :)


і адваротны бок з вершам-віншаваннем

Wednesday, September 18, 2013

альбом Jadore

патрапіўся мне неяк на вочы набор паперы Jadore ад First Edition Paper, гэты было каханне з першага погляду, Jadore з першага погладу :)) папера такая, проста ммм...пяшчотная, любоўная...і  дзевачкавая)) такі і альбом склаўся з яе, для нечыіх пяшчотных здымкаў

пераплет, 6 разваротаў, здымкі ў асноўным памеру 9х13

вокладка з кавалка шпалераў (ніколі б не падумала, што буду скрапіць са шпалераў:))), яны афігенныя! тканіна, нанесенная на паперу, вельмі прыемная на дотык і па фактуры..нават дадаткова аздабляць не хацелася..
неяк так :))

Sunday, September 8, 2013

gingerbread паштоўка

ідзе падрыхтоўка да Новага году :) з блогам Special Day Cards. гэтым разам робім паштоўкі з імбірным чалавечкам.

мая варыяцыя на тэму..

Sunday, September 1, 2013

альбом пра нас...

...падумаць толькі, шчэ зусім нядаўна ў маім жыцці не было гэтага чалавека.. былі іншыя чалавекі, і іншыя думкі і эмоцыі,.. і адчуванне таго, што вось яно у сэрцы есць вольнае месца, незанятае, reserved для некага вельмі важнага.. зараз гэтая пустэча занятая ім, і есць адчуванне напоўненасці жыцця, спакою і цеплыні :)

заўтра ў Слаўкі Дзень народзінаў. апроч матэрыяльнага падарунка хацелася дадаць нешта цеплае і душэўнаез кавалачкам маіх пачуццяў і нашых сумесных прыгод і ўспамінаў :)

ня буду распавядаць, якімі шпіенскімі спосабамі ўпотайкі рабіўся альбом, але ен такі зрабіўся :)))
памер 21х24, 7 разваротаў, на кольцах, пра нас..

разварот першы. Gangster party :) ооо, гэта было проста феерычна!
другі разварот - зімовы, Кушляны і Бабруйск. мінулая зіма ўвогуле была вельмі цеплай, ня гледзячы на маразы і снег, і холад..
разварот трэці ўжо вясновы, травеньскія выходныя ў Кіеве
чацверты, пяты і шосты - таксама Украіна, толькі ўжо Львів. неверагодны горад з неверагоднымі ўспамінамі...
і апошні - зноўку Кіеў, фэст "Краіна Мрій"
пакуль што ўсе :) to be continued...