Tuesday, November 29, 2011

Чарговая навагодняя...

Траблы з настроем, і з натхненьнем таксама... І тое, і другое рэч дужа непастаянная. Асабліва, калі ўлічыць усялякія абставіны ў выглядзе шэра-нудна-мутнага надвор'я, прыкладна такога ж мутнага стану на душы, то ўсе заканамерна...
Але ж вось выціснула неяк з сябе паштовачку на чарговы этап марафону ў Беларускім клюбе аматараў скрапбукінга.
Галоўны герой - калядная кветачка пуансеція. У мяне яна белая.

Паўдзельнічаю з ей таксама ў заданьні блога Подари кусочек счастья, галоўнай умовай якога - наяўнасьць у працы вязанага элементу.

Sunday, November 20, 2011

Трыо зь веткамі

Учора зусім нечакана патрапіла ў адной краме на дэкаратыўныя ветачкі, зусім не скрапавыя, і прызначэньне ў іх напэўна іншае... але мой скрапавы мозг адразу знайшоў ім іншае прымяненьне ў сваіх, натуральна, скрапавых мэтах)))) як вынік - трыо Навагодніх паштовак з тымі самымі веткамі... а яшчэ сеньня затэсціла паперку ад Cosmo Cricket. спадабалася вееельмі!



Кніга для гасцей №1

Здарылася ў мяне замова, файная, вясельная - запрашальнікі і кніга для гасцей, у якую падчас вясельля маладым будуць пісаць зычэньні ўсе прысутныя... Запрашальнікі аддала, так і не пасьпеўшы сфотаць, а вот кнігу зараз пакажу)))
Яна ў мяне першая, таму, канешне, есьць нейкія рэчы. якія трэ будзе ўлічваць наступны раз, але ўвогуле я задаволена (ну, амаль што ;)  ).
Фармат - 20х25, 8 разваротаў.

Sunday, November 13, 2011

Няхай шчасьціць!

Па цудоўнай вінтажнай палітры ад блога "Подари кусочек счастья" у мяне склалася простая віншавальная паштоўка.


Матэрыялы - папера Прыма, крафт-папера, яшчэ нейкая, аркушы з кнігі, брадсы ММЕ і Tim Holtz, карунка і шнур

Saturday, November 12, 2011

Навагодні настрой працягваецца!

Калядныя анелкі
Сабраліся пад елкай
І водзяць карагоды
З вяселае нагоды...

Працягваю падрыхтоўку да НГ-2012. Разам з нашым Беларускім клюбам. Гуртам жа весялей ))))
Новы этап падрыхтоўкі - елачны!


У мяне паштоўка атрымалася з аднаго боку простая - тут няма надта шмат матэрыялаў, нейкіх тэхнік, а з другога - часу ўзяла шмат, бо фон і вакенца выразала, малявала, фарбавала ўручную. Такі вось сямейны Новы год пачатку мінулага стагодьдзя атрымаўся... Калі вялікая сям'я, калі дзеці і дарослыя разам каля навагодняй ялінкі загадваюць для сябе і для сваіх родных усяго толькі самага добрага і сьветлага...

Tuesday, November 8, 2011

У блогу paper fun стартаваў новы надзвычайна крэатыўны конкурс - мастацкі! Конкурс для тых, хто не баіцца эксперыментаў))) Скрап-работа павінна месьціць у сабе нейкі элемент, намаляваны самастойна. Чым заўгодна)))
У маім выпадку гэта акрылавы контур для шкла, якім намалявала просценькі зімовы пейзаж, натуральна, для Навагодняй паштоўкі))


Гэтым жа белым контурам пакрыла галінкі для імітацыі сьнегу. Папера - DCWV зімовая, плюс крафт папера і папера з цісьненьнем. Стужка з арганзы і вязаная карунка.

Sunday, November 6, 2011

Рознае

У мяне тут такая добрая салянка сабралася з усяго, што зрабіла цягам апошніх некалькі дзен)))
Першае - Навагодняя паштоўка па скетчы ад АртУголок

і скетч, па якім рабіла


Другое - дзьве просьценькія віншавальныя паштоўкі, якія можна падараваць добраму чалавеку проста так, без асаблівай нагоды)))

Ну і нарэшце - брошка.


Wednesday, November 2, 2011

Цукерка!!! Candy!!!

I seldom participate in candies. But I could not miss this one offered by Brenda in the Floral Fantasies blog.
Brenda's works are just fabulous... And it seems to me that it is a kind of a blog I am going to read regularly)))


Good luck to me))))

Tuesday, November 1, 2011

Навагодні марафон. Этап другі - цацачны

Працягваю падрыхтоўка да Новага году ў кампаніі дзяўчат з нашага Беларускага клюба аматараў скрапбукінга. Гэтым разам натхняемся цацкамі на навагоднюю ялінку.
У мяне зноўку вінтаж) ну нікуды я без яго))) атрымалася такое рэтра-пісьмо Дзеду Марозу, ці Санта Клаусу (патрэбнае падкрэсьліць).
Вельмі дарэчы прыйшоўся оверлей з выявамі цацак, падараваны яшчэ ў мінулым годзе ў межах Навагодняга абмена падарункамі...У скрапавай гаспадарцы рана ці позна ўсе знаходзіць свае прымяненьне...
Паўдзельнічаю таксама ў тэматычным конкурсе ад Студыі Скрапбукінга "Пішыце пісьмы"