Friday, June 4, 2010

За дымам-туманом...

Сення пятніца. У АртУголок новы скетч, а ў мяне - новая старонка. Яна будзе першай у маім вялікім альбоме пра бясконцыя вандроўкі па Беларусі. Спачатку я бачыла яе трошкі інакш, але ўжо што атрымалася =))



.................................
На дальняй старане
Мне наплывае ў сне
Дом з Дубам пад акном
За дымам-туманом...
А там, у тумане,
А там, у тым акне,
А там няма мяне
На роднай старане...

Там босыя сляды,
Там неба ў галубах,
Там ад жывой вады
Так горка на губах...
Там жытам узыйшлі
І запляліся ў лёс
Спеў сцішанай зямлі,
Гнеў зрушаных нябёс...

Мне птушкай з выраю
Да Дому прылятаць
І абдымаць зямлю,
І неба цалаваць...
А як таму не быць -
Дык хоць бы сном праплыць,
Хоць дымам-туманом
Над Дубам пад акном...

З дальняй стараны да Дому
Сам гукаюся самому,
Тому Дому, Дубу тому -
І плывуць, як сны,
З дальняй стараны дадому
З дальняй стараны дадому
З дальняй стараны дадому
Дым ды туманы... (У. Някляеў)

7 comments:

  1. Очень нежно и красиво получилось! Спасибо вам за участие в задании АртУголка!

    ReplyDelete
  2. Славная страничка,а стихи...очень трогательные.

    ReplyDelete
  3. Дзякуй вялікі за каменты!
    А за вершы дзякуй Уладзімеру Някляеву, я вельмі люблю яго паэзію)))

    ReplyDelete
  4. О, какая стильная страничка!!!
    Спасибо за участие в задании от АртУголка)

    ReplyDelete
  5. Очень красивая, душевная страничка!
    Приглашаю в гости на конфетку!

    ReplyDelete
  6. Смотрю, читаю Ваш блог и слёзы льются. Всё очень красиво, романтично и с национальным колоритам. Приятно читать современный белорусский язык.Когда-то с 1964 по 1980 годы жила ( и училась) в Белоруссии в г. Солигорске. Там до сих пор живут мои родители и сёстры со своими семьями.А эта страничка особенно тронула душу, хотя мы сами в Белоруссию приехали в 1964 году из Горького, малой Родиной считаю Белоруссию, или, как её сейчас называют, Беларусь.

    ReplyDelete
  7. ой, дзякуй Вам вялікі за такія цеплыя словы! мне насамрэч вельмі прыемна, што гледзячы на мае працы ў людзей узнікаюць такія файныя пачуцці...

    ReplyDelete