Friday, December 31, 2010

З Новым годам!!!

Гэта будзе апошні пост у гэтым годзе. Трошкі сумна... Але заўтра будзе новы дзень і новы год...І новы пост...
2010 прынес шмат добрага ў маё жыцце, але я больш чым упэўнена, усе самае лепшае яшчэ наперадзе. Зычу усім маім блізкім, сябрам, і скрап-сябрам у тым ліку))), моцнага здароўя, плёну і веры ва ўсе добрае.
З Новым годам!!!

Sunday, December 19, 2010

Here is my new New Year card inspired by Card patterns: Sketch 95. It is quite simple as all my cards))) MME paper, Dovercraft flowers, some ribbons and good mood)))



and Sketch 95

Saturday, December 18, 2010

Працягваю падрыхтоўку да НГ. Гэтым разам натхнілася скетчам SS#41.

З матэрыяламі ўсе проста - папера ММЕ, чыпборд ад simplycreative, пуансеція ад dovercraft, пэрлінкі, карунка.

Глядзім

Friday, December 17, 2010

Love tree

Мне вельмі падабаюцца схемы Наташы Младзецкі, а гэтае дрэва кахання калі пабачыла, закахалася ў яго адразу))) вось такі каламбур)))
Будзе падаруначак аднаму вельмі светламу і добраму чалавеку)))

Thursday, December 16, 2010

December daily - працяг

праваздача за мінулы тыдзень. Не вельмі ен прыемны, канешне. Але ўсе ж такі...Зноўку была дома, усе хварэю, зноўку займалася ўсялякімі хатнімі справамі і, канешне, скрапіла і вышывала))) Вось гэта несумненны плюс))) Так файна, калі ты можаш колькі заўгодна часу патраціць на тое, што табе падабаецца)))







Monday, December 6, 2010

December daily

Паддалася і я на ўсеагульную правакацыю і пачала весці December daily, альбо па-нашаму кажучы, снежаньскі дзеннік. Сэнс у тым, каб кожны дзень месяца, які застаецца да новага году, быў занатаваны... Што рабілі, што адчувалі, як бавілі час, як рыхтаваліся да святкавання Новага году.
Нашае жыцце насамрэч такое хуткае, што часта такія, няхай і ня вельмі важныя, але такія прыемныя моманты губляюцца, сціраюцца з памяці. Застаецца толькі нешта сапраўды важнае. А шкада...Бо, калі падумаць, то нашае жыцце і складаецца з такіх вось дробязяў...









Фотак няшмат пакуль што атрымоўваецца. Больш тэкста. Хварэю зараз, таму і не стае нейкіх вельмі яркіх падзей...

Sunday, November 28, 2010

Нарэшце мая апошняя паштоўка, фіялетавая гэтым разам, у рамках Навагодняй вяселкі.
Скетч для яе ад StudioScrapbooking

just a card..

Не ведаю з якой нагоды, можа на дзень народзінаў, а можа проста каб сказаць некалькі добрых словаў добраму чалавеку... карацей кажучы, зрабілася такая паштоўка... старыя джынсы руляць)))
За inspiration і скетч дзякуй АртУголок!



і скетч

Saturday, November 27, 2010

Загадай желание!

Загадай желание! И оно непременно сбудется...
Такая открыточка родилась по скетчу Mojo Monday 166

Make a wish! And it will come true...
Thanks Mojo Monday 166 for inspiration)))



Обожаю Новый Год!

Sunday, November 21, 2010

Вяселых святаў

Яшчэ адна навагодня паштоўка ў рамках гульні Навагодняя вяселка на Scrapartstudio, гэтым разам сіняя. Мне падаецца, што яна і пад скетч SS №37 падыходзіць. Глядзім...

Friday, November 12, 2010

Навагоднія

Новы год адчуваецца ўсе бліжэй, хоць надвор'е і не зусім зімовае))) мабыць таму спрыяюць навагоднія паштоўкі, якіх трэба зрабіць яшчэ зашмат для каго)))

Першая - па скетчы ад Scrap Art Studio В ожидании Нового года.



І яшчэ адна - проста натхненне найшло)))

Saturday, November 6, 2010

Трое в лодке...

Скетч ад АртУголок натхніў мяне на новую Навагоднюю паштоўку. Яна добра падыдзе мне таксама для Навагодняй вяслкі ў Беларускім клуб аматараў скрапбукінга, гэты тыдзень у нас блакітны. Ну і для Scrapmama: Новы год у лістападзе.

скетч


і тое, што атрымалася ў мяне

Thursday, November 4, 2010

Шэббі паштоўка

У Беларускага клуба аматараў скрапбукінга першы юбілей! Нам ужо годзік))) З гэтай нагоды стартавала новае заданне - віншавальная паштоўка ў шэббі-стылі. Не ведаю, наколькі шэббі атрымаўся ў мяне, але мне здаецца, што гэта ўсе ж такі шэббі)))
Скетч добры, вельмі удалая раскладка, мне падаецца


А вось і мая паштовачка

Tuesday, November 2, 2010

Альбом Memories

Неяк неспадзявана папрасілі зрабіць альбом для адной сталай пары. Упершыню рабіла альбом за такі кароткі час (трэба было хуценька), але асалоду ад працы атрымала неверагодную. неяк так усе файна склалася...упершыню рабіла пераплет, спадабалася... упершыню працавала з паперай Rayher, таксама спадабалася. не папера - мара. хацелася, каб альбом атрымаўся такі спакойны, вытрыманы, можа трошкі вінтажны...вынік глядзім далей)))

Wednesday, October 27, 2010

Новы тыдзень, а значыць новая Навагодняя паштоўка ў рамках Навагодняй вяселкі. Гэтым разам натхнялася скетчам ад Mojo Monday №162 і палітрай ад Cupcake's Creations
Падыходзіць яна таксама пад заданне Новы год ў лістападзе ад Scrapmama
Як высветлілася, у мяне зусім няма Навагодняй паперы, таму прыйшлося абыходзіцца тым, што есць: папера для пастэлі, кавалачак паперы ММЕ, каруначкі, налепкі, ну і вышыўка (зробленая,дарэчы, яшчэ ўмінулым годзе).

New week and a new card inspired by Mojo Monday №162 sketch and Cupcake's Creations palette.


Sunday, October 24, 2010

Яшчэ адна старонка ў сямейны альбом

Паспяваю яшчэ заскачыць у апошні вагон са сваей старонкай па скетчы ад АртУголок "Радости жизни". Неяк добра леглі пад скетч здымкі, зробленыя гэтым летам у Царыцына. Вяселле ў сваякоў аказалася не толькі вяселым, але яшчэ і пазнавальным))))
Вельмі мне падабаецца гэты наш здымак з татам.. думаю, гэта правільна,каю ен быў у сямейым альбоме...







ну а гэта сам скетч

Saturday, October 23, 2010

Feel free!

Як паказвае практыка, у скрапавай гаспадарцы не бывае нічога лішняга))) нават этыкеткі ад джынсаў могуць дачакацца свайго зорнага часу)))
Скетч ад АртУголок, мае старыя джынсы, этыкетка ад новых і вуаля - паштоўка Feel free!



а гэта скетч
Яшчэ адна паштоўка нарадзілася па скетчы №33 ад Сашы. Ужо ведаю, каго павіншую )))

Sunday, October 17, 2010

Паштовачка па скетчы SS№32

Вось такая просценькая паштовачка вышла ў мяне па новаму скетчу ад Сашы №32. з зычэннем выцягнуць свой шчасцівы квіточак у жыцці. Бо кожны рана ці позна атрымоўвае свой шчаслівы шанец...

Thursday, October 14, 2010

Працягваю падрыхтоўку да НГ

У рамках гульні "Навагодняя вяселка" працягваю падрыхтоўку да НГ. На гэтым тыдні дамінуючы колер - памаранчовы.
Шчыра кажучы, не мой гэта колер, але ж нешта вот змайстравалася)))
Мае цепленькія памаранчовыя рукавічкі)))

Sunday, October 10, 2010

таксама творчасць... не мая, матуліна

Часам думаю, адкуль у мяне такая цяга да ўсякіх прыгожасцей, такое жаданне зрабіць, стварыць нешта сваімі рукамі. ведама адкуль, ад бацькоў))) яны ў мяне таксама апантаныя, кожны нечым сваім)))
хачу пахваліцца матульчым любімым заняткам, адным з...таму што іх некалькі. карвінг, упрыгожванне страў, ды і ўвогуле кулінарыя - усе гэта хвалюе яе доўга і вельмі прадуктыўна. бачылі б вы нашыя святочныя сталы %)))але што казаць, лепш пакажу...